УСЦЬ-ІЛІ́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА Утворана плацінай аднайм.ГЭС на р. Ангара ў Іркуцкай вобл. Расіі. Запоўнена ў 1974—77. Пл. 1873 км², аб’ём 59,4 км³, даўж. па р. Ангара 269 км, па р. Ілім 299 км, найб.шыр. 12 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню вады да 1,5 м. Створаны ўмовы для нармальнага суднаходства да г. Брацк. Выкарыстоўваецца для лесасплаву, рыбалоўства.